Беларускія школьнікі пісалі рэспубліканскую кантрольную работу па тэксце пра Лукашэнку
19 лютага 2025 у 1739978520
«Наша Ніва»
Заданні ўсёй рэспубліканскай кантрольнай работы для вучняў 10 класа былі звязаныя са студэнцкімі атрадамі і Лукашэнкам, паведамляе «Наша Ніва».

У кантрольнай рабоце 10-класнікам прапанавалі ўставіць прапушчаныя літары ў тэкст газеты «Звязда». Тэкст - пра наведванне Лукашэнкам абноўленага стадыёна «Трактар».
На стадыёне Лукашэнка сустракаўся з байцамі студэнцкіх атрадаў, якія працуюць на прамысловых прадпрыемствах Беларусі, сельскайгаспадарцы ці будаўніцтве. Частка студэнтаў занятыя ў педагогіцы ці медыцыне.
«Маладыя людзі падзякавалі Кіраўніку дзяржавы за падтрымку студатрадаўскага руху ў Беларусі», - такімі словамі завяршаецца тэкст для кантрольнай работы.
