Намеснік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў у інтэрв'ю прэс-службе ўнутраных войскаў МУС пераблытаў назвы беларускіх райцэнтраў. Замест Хойнікаў і Лоева ён згадаў Лойнікі і Хоеў — гарады, якіх не існуе на карце нашай краіны. «Люстэрка» прапануе вам прайсці тэст і праверыць, наколькі добра вы ведаеце назвы невялікіх беларускіх гарадоў. У кожнай чацвёрцы тры правільныя адказу і адзін ілжывы. Паглядзім, колькі «фальшывак» вы знойдзеце.
Цэнтральная плошча Лоева і пабудаваны на ёй у 2015 годзе мемарыяльны комплекс «Бітва за Днепр». Фота: loev.gov.by
Тест: сколько названий беларусских городов вы узнаете?