Затрымалі некалькі студэнтаў БНТУ. Дзяржтэлеканал сцвярджае, што яны былі «завербаваныя СБУ» і планавалі «ўзарваць Беларусь»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Дзяржтэлеканал АНТ сцвярджае, што ўкраінскія спецслужбы займаюцца вярбоўкай беларускіх падлеткаў. Пра гэта гаворыцца ў анонсе чарговага «расследавання» прапагандыстаў.

Скриншот видео «расследования» гостелеканала ОНТ
Скрыншот відэа «расследавання» дзяржтэлеканала АНТ

Як вынікае з відэа, былі затрыманыя некалькі студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Таксама анансуецца, што ў «расследаванні» гаворка пойдзе пра «групу падлеткаў на чале з украінскай „Чырвонай жабай“», якая рыхтавалася «ўзарваць Беларусь», а таксама пра «Чорных салаўёў» пад кіраўніцтвам украінкі Марыі Місюк.

У анонсе таксама паказалі фрагменты відэа допытаў прынамсі чатырох маладых людзей.