У Мінску заўважылі чаргу з машын хуткай ля дзіцячай інфекцыйнай бальніцы. Што адбываецца
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

У сеціве з’явілася відэа з чарадой машын хуткай дапамогі ў дзіцячай інфекцыйнай бальніцы ў Мінску. Паводле інфармацыі аўтара, увечары на мінулым тыдні чарга на шпіталізацыю расцягнулася на некалькі гадзін. У сітуацыі разбіралася агенцтва «Мінск-Навіны».

0:00/ 1:54
В ЭФИРЕКачествоАвто 1  СкоростьОбычная  

Відавочцы расказалі пра чаргу з машын хуткай дапамогі ля сталічнай дзіцячай «інфекцыёнкі».

На відэа прысутнічаюць не толькі службовыя аўтамабілі медыкаў, але і машыны наведнікаў, якія прывезлі дзяцей на шпіталізацыю самастойна. У прыёмныя боксы пацыентаў запускалі па меры іх прыбыцця. Тым не менш увечары час чакання з моманту рэгістрацыі да трапляння ў палату расцягнуўся да чатырох гадзін.

У Камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама запэўнілі, што ажыятажу цяпер няма і ў той дзень ён не быў звязаны з надзвычайнымі абставінамі. Рэч у сезонным уздыме захворвальнасці, які сёлета зрушыўся са студзеня на канец лютага.

— З 10 да 17 сакавіка ў прыёмнае аддзяленне гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы звярнуліся 832 чалавекі. З іх шпіталізаваныя 577, яшчэ 255 (30%) не мелі патрэбы ў шпіталізацыі альбо адмовіліся ад яе, — расказалі спецыялісты.

Паводле іх, сярэдні паказчык зваротаў за суткі — 118 чалавек, што карэлюе з сярэднімі паказчыкамі зваротаў у аналагічныя перыяды папярэдніх гадоў.

Каля 60% тых, хто звярнуўся, прыпадае на часавы інтэрвал з 15.00 да 23.00, у сувязі з чым арганізаваная праца чатырох дактароў у вечаровую змену. Акрамя таго, частка пацыентаў з інфекцыямі рэспіраторнага тракту дадаткова шпіталізуюцца ў 3-ю і 4-ю гарадскія дзіцячыя клінічныя бальніцы.

Чытайце таксама