Праваабаронцам вядомыя прозвішчы 22 палітвязняў, якія выйшлі па памілаванні
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Станам на 22 жніўня праваабарончай ініцыятыве dissidentby вядомыя прозвішчы 22 палітвязняў, якія выйшлі на волю па памілаванні.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Сярод вызваленых 13 жанчын. Як паведамлялася раней, з калоніі выйшлі: Ксенія Луцкіна, Вольга Новікава, Ірына Санкоўская, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай, Святлана Палуэктава, Наталля Пятровіч і Яўген Чуміла.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня падпісаў указ пра памілаванне 30 асобаў, асуджаных за «злачынствы пратэснай скіраванасці». Сярод памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні. Таксама ёсць пенсіянеры. Канкрэтныя прозвішчы памілаваных не называюцца, сам указ не публікаваўся.

Сярод 30 памілаваных ёсць тыя, каго раней ужо вызвалілі, расказваў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Паводле яго, частка гэтых людзей ужо была вызваленая ў ліпені і жніўні, а ўказ фармалізаваў гэты працэс.

Чытайце таксама